Сінадычны перыяд
Выгляд
Сінадычны перыяд абарачэння (ад грэч. σύνοδος — злучэнне) — прамежак часу паміж двума паслядоўнымі злучэннямі Месяца ці якой-небудзь планеты Сонечнай сістэмы з Сонцам пры назіранні за імі з Зямлі. Пры гэтым злучэнні планет з Сонцам павінны адбывацца ў фіксаваным лінейным парадку, што істотна для ўнутраных планет: напрыклад, гэта будуць паслядоўныя верхнія злучэнні, калі планета праходзіць за Сонцам.
Сінадычны перыяд Месяца роўны прамежку часу паміж дзвюма першымі квадрамі ці дзвюма любымі іншымі аднолькавымі паслядоўнымі фазамі.
Сувязь з сідэрычным перыядам
[правіць | правіць зыходнік]Формула сувязі паміж сідэрычнымі перыядамі абарачэння дзвюх планет (за адну з іх прымаем Зямлю) і сінадычнага перыяду S адной адносна іншай:
- (для знешніх планет)
- (для ўнутраных планет)
дзе Z — сідэрычны перыяд Землі (1 год), Т — сідэрычны перыяд планеты.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сінадычны перыяд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 393. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).